3 траўня 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах пададзеная заяўка на пікет у Дзень Волі

4
У Баранавічах пададзеная заяўка на пікет у Дзень Волі

Баранавіцкія актывісты падалі 7 сакавіка ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету, прысвечанага 95-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці БНР.

Мэта пікету - праінфармаваць грамадзян горада Баранавічы, што 25 сакавіка 1918 года беларусы самі стварылі і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, а таксама нагадаць жыхарам горада, што БНР - гэта той дзяржаўны падмурак, на якім выраслі БССР і цяперашняя Беларусь, піша ПЦ «Вясна».

- Мы плануем не толькі звярнуць увагу людзей на ўтварэнне ў сакавіку 1918 года нашай першай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі, але і выказаць сваю нязгоду з тымі крокамі, якія робяць цяперашнія ўлады ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, - адзначыў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Плануецца, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках