2 траўня 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя злыдні з'язджаюцца ў Каракас

253
Сусветныя злыдні з'язджаюцца ў Каракас

На жалобную цэрымонію ў Каракас прыбылі кіраўнікі Ірана і Беларусі.

Пра гэта піша Даніэль Мастраджакома ў артыкуле «Сусветныя злыдні стаяць у чарзе, каб пакланіцца Чавесу», апублікаваным у газеце La Repubblica.

«Натоўп хоча яго ўбачыць. Ён стаміўся ад таямніц пра яго хваробу, пра яго смерць, ад чутак пра атруты, запозненае і памылковае лячэнне, пра праклёны духу Сымона Балівара пасля эксгумацыі яго парэшткаў. Людзі прыйшлі на жалобную цэрымонію. Труна з целам Уга Чавеса ўсталяваная ў капліцы ваеннай акадэміі. Нікалас Мадура, выконваючы абавязкі прэзідэнта краіны, абвясціў пра тое, што цела «будзе забальзамаванае, каб народ мог бачыць яго вечна». Забальзамаванае, як Ленін, і пахаванае ў ваенным музеі Каракаса», - піша выданне.

«Тыя, хто быў побач з Чавесам у апошнія тры месяцы, распавядаюць, як моцна ён пакутаваў. Яго апошнімі словамі былі: «Не дайце мне памерці», - піша аўтар артыкула.

«Больш нічога не будзе ў Венесуэле, як раней. Будучыня ўжо абяцае барацьбу за спадчыну. Асноўная барацьба разгорнецца паміж Нікаласам Мадура і старшынёй парламента Дыасдада Кабела. Апошні - ваенны, які рухаўся па слядах свайго камандантэ, прымаў удзел у ваенным перавароце. Сёння ён скажа жалобную прамову. Ён будзе казаць пра будучыню Венесуэлы, у першую чаргу, пра нафтавую прамысловасць. Перад кіраўнікамі дзяржаў Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі, гледзячы на двух дзеячаў, якія стаяць побач з труной: іранскага кіраўніка Махмуда Ахмадзінежада і беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Пры гэтым Кабела не забудзе і пра тое, што Барак Абама назірае за цэрымоніяй з Вашынгтона», - адзначае выданне.

Нагадаем, Лукашэнка вырашыў асабіста прыняць удзел у жалобных цэрымоніях у Каракасе. Пры гэтым традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад яго імя вырашана перанесці на больш позні тэрмін.

Першапачаткова паведамлялася, што Лукашэнка распарадзіўся накіраваць у Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах афіцыйную дэлегацыю ў складзе УДП, сустаршыні беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктара Шэймана і першага віцэ-прэм'ера, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзіміра Сямашкі.

Уга Чавес памёр 5 сакавіка. У сувязі з гэтым у Беларусі аб'яўленая трохдзённая жалоба.

Пераклад: inopressa.ru

Напісаць каментар 253

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках