3 траўня 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскую краму аштрафавалі за «шпіёнскія акуляры»

68
Віцебскую краму аштрафавалі за «шпіёнскія акуляры»

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці аштрафаваў прыватнае гандлёвае прадпрыемства Віцебска за тое, што тое гандлявала шпіёнскімі цацкамі.

Прэс-сакратарка суду Наталля Ганчарова распавяла, што акуляры з відэакамэрай прадаваліся ў краме камісійнага гандлю, піша «Ежедневник». Гэты факт зафіксавалі падчас праверкі супрацоўнікі Інспэкцыі Міністэрства падаткаў і збораў Віцебскай вобласці. Імі ж быў складзены пратакол аб учыненні адміністрацыйнага правапарушэння, згодна з якім крамай прададзеныя акуляры з відэакамэрай, якія з'яўляюцца сродкамі непублічнага атрымання інфармацыі.

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ў выніку разгляду адміністрацыйнай справы наклаў на прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства штраф у суме 10 базавых адзінак з канфіскацыяй атрыманага даходу ў суме 720 000 рублёў. Як патлумачыла Наталля Ганчарова, у Рэспубліцы Беларусь абарачэнне тэхнічных прылад, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, належыць да ліцэнзаваных тыпаў дзейнасці. Тая акалічнасць, што гэтыя акуляры з'яўляюцца сродкамі непублічнага атрымання інфармацыі, пацверджаная высновамі спецыяліста КДБ. У прыватнага гандлёвага прадпрыемства не было адпаведнай ліцэнзіі на гандаль тэхнічнымі прыладамі, прызначанымі для сакрэтнага атрымання інфармацыі. На падставе Парадку ліцэнзавання тыпаў дзейнасці, звязаных са спецыфічнымі таварамі (работамі, паслугамі), зацверджанага Указам Лукашэнкі ад 16.02.2012 № 71, ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з крыптаграфічнай абаронай інфармацыі і сродкамі непублічнага атрымання інфармацыі, ажыццяўляецца КДБ.

А між тым, інтэрнэт стракаціць прапановамі аб продажы такіх «цацак» на усялякі густ. «Гэтыя стылёвыя акуляры пад усякія лінзы з выгляду не адрозніваюцца ад звычайных акуляраў, але маюць умайстраваную непрыкметную відэакамэру, якая дазваляе няўзнак для навакольных здымаць якаснае каляровае відэа з гукам. Умыканне камэры ў акулярах і актывацыя запісу відэа ажыццяўляецца з дапамогай непрыкметнай кнопкі на акулярах - Вы проста папраўляеце акуляры, пры гэтым націскаеце кнопку пачатку запісу відэа. Акрамя відэазапісу, гэтая мадэль шпіёнскіх акуляраў можа рабіць якасныя фота. Напэўна, Вы вельмі часта заўважалі, што, калі хочаш захаваць нейкі арыгінальны кадр, каштоўныя хвіліны, змарнаваныя на тое, каб дастаць фотаапарат, могуць каштаваць вам гэтага цікавага кадра.

Момант страчаны, і ў вас няма ніякіх довадаў гэтай падзеі, акрамя ўласных успамінаў. Але цяпер, дзякуючы новым акулярам, вы зможаце развязаць гэтую праблему. Цяпер камэра будзе захоўваць усё, што вы бачыце», - абвяшчае рэклама.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках