2 траўня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знайшоў замену

137
Знайшоў замену

Лукашэнка сустрэўся сёння ў Каракасе з прэзідэнтам Балівіі Эвам Маралесам.

Яны абодва знаходзяцца ў сталіцы Венесуэлы для ўдзелу ў жалобных акцыях з нагоды скону Уга Чавэса, паведамляе БелТА.

«Я ніколі не думаў, што сустрэнемся тут пры гэткіх абставінах. Мы вельмі шмат з Угам Чавэсам размаўлялі пра тваю краіну. Мы нават выпрацавалі план супольных дзеянняў, і цяпер нам давядзецца з табой прадоўжыць гэтую справу - сказаў Лукашэнка. - Я вельмі спадзяюся і практычна ўпэўнены ў тым, што ў Венесуэле будзе абраны прэзідэнт, які абавязкова разам з намі будзе рэалізоўваць задумкі Уга Чавэса».

«Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж стасункі, як з Венесуэлай», - падкрэсліў Лукашэнка.

У сваю чаргу Эва Маралес заявіў аб гатовасці развіваць дзвюхстароннія дачыненні з Беларуссю. «Дзякую за сустрэчу і спадзяюся, што яна паспрыяе гэтаму», - адзначыў ён.

Нагадаем, смерць Уга Чавэса надышла 5 сакавіка а 16.25 паводле мясцовага часу. На ягонае пахаванне прыехалі блізу 20 кіраўнікоў дзяржаў. Лукашэнка - адзіны кіраўнік еўрапейскай краіны, які наведаў Каракас сёння. У сталіцу Венесуэлы ён прыехаў разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле павінны адбыцца на працягу месяца.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках