8 траўня 2024, Серада, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры гады катастрофе пад Смаленскам

27

10 красавіка 2010 года самалёт Ту-154 з польскай дэлегацыяй разбіўся пад Смаленскам.

У ёй загінулі 96 чалавек, у тым ліку - прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай. Разам з імі ахвярамі катастрофы сталі таксама міністры, парламентарыі, кіраўнікі цэнтральных дзяржаўных устаноў, камандуючыя ўсіх відаў узброеных сілаў, і іншыя афіцыйныя асобы. Яны накіроўваліся ў Катынь, дзе павінны былі прайсці жалобныя мерапрыемствы ў памяць пра забітых там падчас Другой сусветнай вайны польскіх афіцэраў.

Сёння ў Польшчы і Расеі пройдуць жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы, перадае «Інтэрфакс».

У праграму жалобных мерапрыемстваў, которык пройдуць у Смаленскай вобласці і ў якіх прыме ўдзел польская дэлегацыя на чале з кіраўніком канцылярыі ўрада Польшчы Яцэкам Чыхоцкім, уваходзяць ускладанне кветак на месцы авіякатастрофы, правядзенне сумеснай памінальнай службы смаленскімі і польскімі святарамі, а таксама наведванне мемарыяла памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Катынь», дзе таксама пройдзе памінальная служба.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках