8 траўня 2024, Серада, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгор Мясежнікаў: Калі палітыкі пойдуць на дыялог без умоваў, іх не зразумее еўрапейскае грамадства

4
Рыгор Мясежнікаў: Калі палітыкі пойдуць на дыялог без умоваў, іх не зразумее еўрапейскае грамадства

Нельга спадзявацца на тое, што ў выніку дыялогу атрымаецца хутчэй дамагчыся выхаду беларускіх палітвязняў на волю.

Такое меркаванне ў размове выказаў прэзідэнт Славацкага інстытута па сувязях з грамадскасцю (Institute for Public Affairs), палітолаг Рыгор Мясежнікаў (Grigorij Mesežnikov), перадае «Еўрарадыё».

«Зразумела, для саміх палітвязняў было б лепш, калі б іх вызвалілі ўжо цяпер - сёння ці заўтра. Але тым не менш для Еўразвяза вельмі важна ў гэтай сітуацыі даць адназначны сігнал беларускаму кіраўніцтву, што без унутрыпалітычных зменаў, без захавання правоў чалавека, без вызвалення палітвязняў доўгатэрміновы дыялог немагчымы», - сказаў Рыгор Мясежнікаў.

Калі еўрапейскія палітыкі пойдуць на дыялог з афіцыйным Менскам без выканання тых умоваў, якія ЕЗ перад ім столькі часу «жорстка» ставіў, то такіх палітыкаў не зразумее перш за ўсё еўрапейскае грамадства, лічыць эксперт.

Нагадаем, 9 красавіка ў Еўрапарламенце прайшла канферэнцыя «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». На ёй асобныя прадстаўнікі Еўрапарламента выказаліся за неабходнасць дыялогу з афіцыйным Менскам.

Фотa: euroradio.fm

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках