9 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы «мэр» Магілёва зладзіў ДТЗ?

60
Былы «мэр» Магілёва зладзіў ДТЗ?

З непацверджанай інфармацыі, былы старшыня Магілёўскага гарвыканкама Віктар Шорыкаў, пазбаўлены пасведчання кіроўцы, учыніў ДТЗ.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«У мінулую пятніцу ў Магілёве ўчыніў ДТЗ былы старшыня гарвыканкама Віктар Шорыкаў. Ён быў моцна п'яны, кінуў пабіты джып і з'ехаў на тралейбусе. Пагаворваюць, што блізу года таму ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы. Цяпер Шорыкаў працуе намеснікам дырэктара на заводзе «IKEA», - напісаў чытач сайта.

У УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама сайту charter97.org заявілі, што «чуюць пра гэта ўпершыню».

«Па-першае, мы першы раз пра гэта чуем. А, па-другое, мы не даем каментароў з нагоды таго, якую пасаду займае чалавек, які ўчыніў ДТЗ», - сказалі ў ДАІ.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках