8 траўня 2024, Серада, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымак у інтэрнэце стаў падставай для распачынання справы

57

Міліцыя распачала адміністрацыйную справу супраць актывістаў вёскі Бярозаўка Лідскага раёна, убачыўшы на сайце радыё «Рацыя» здымак іх акцыі ў Дзень Волі.

Міліцыянты ўжо апыталі актывістаў, але дату суду яшчэ не назвалі.

25 сакавіка ў Воранава ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча.

Са слоў актывіста Сяргея Трафімчыка, магілу генерала Кандратовіча, якая знаходзіцца недалёка ад праваслаўнай царквы ў Воранава, актывісты з розных гарадоў Беларусі наведваюць штогод, паведамляе «Радыё Свабода».

У гэтым годзе ў Дзень Волі ўсе, хто прыбіраў магілу генерала, ўскладаў кветкі і запальваў свечкі, разам сфатаграфаваліся з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.

На могілках у той час, са слоў Трафімчыка, нікога не заўважылі. Але пасля таго як здымак з'явіўся ў інтэрнэце, актывістаў апыталі міліцыянты. Яны ж і сказалі актывістам, што на іх заведзеная адміністрацыйная справа - іх абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках