Спынены рух трамваяў у Зялёным Лузе
6- 15.04.2013, 9:14
З сённяшняга дня ў Менску часова абмежаваны рух трамваяў па вуліцы Якуба Коласа.
Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве «Менсктранс».
Абмежаванне звязанае з рэканструкцыяй трамвайнага шляху па вул. Якуба Коласа ад вул. Багдана Хмяльніцкага да вул. Калініна. Абмежаванне будзе дзейнічаць з 15 красавіка да 4 лістапада.
«Менсктранс» паведамляе, што адмяняецца праца трамвайных маршрутаў № № 1, 5, 6, 8, 11. Замест іх будзе хадзіць аўтобус № 906 па маршруце ДС Карбышава - вул. Чырвоная з рухам па Лагойскім тракце, вул. Якуба Коласа, вул. Чырвонай у прамым напрамку, па прасп. Машэрава, вуліцах Куйбышава, Веры Харужай, Якуба Коласа, Лагойскім тракце ў зваротным кірунку. На маршруце па 30 красавіка для аплаты праезду сапраўдныя шматразовыя праязныя дакументы на трамвай на красавік.
Дадаткова арганізуецца праца трамвайнага маршруту №9 (Серабранка - Трактарны завод) па ўсiх днях тыдня. Адначасова павялічваецца колькасць рухомага саставу на трамвайных маршрутах № № 3, 4, 7.