5 траўня 2024, Нядзеля, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская ДАІ хоча прыкупіць новыя «Крайслеры»

35
Менская ДАІ хоча прыкупіць новыя «Крайслеры»

Парк аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі Менска можа абнавіцца да 2014 года.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Зміцер Карзюк, перадае карэспандэнт БелТА.

«Да 2014 года парк аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі абновіцца ў лепшы бок. Гэтыя машыны будуць падбірацца, каб выконваць задачы ва ўсіх напрамках», - сказаў Зміцер Карзюк. Пры гэтым ён адзначыў, што закупкай машын сама ДАІ Менска не займаецца. Гэта кампетэнцыя ўпраўлення фінансаў і тылу МУС, і на куплю новых аўтамабіляў будзе праводзіцца тэндэр.

Акрамя таго, ДАІ будзе адным з заказчыкаў інтэлектуальнай транспартнай сістэмы. «Гэта кіраванне дарожным рухам і дарожны нагляд. Асноўнае - гэта кіраванне, стварэнне тых умоў, якія дазволяць не парушаць правілы дарожнага руху. Гэта, вядома, не заўтра запрацуе, але сёння мы робім пілотныя праекты па стварэнні той ці іншай сістэмы. Думаю, вельмі хутка вы пра гэта даведаецеся», - растлумачыў ён.

У асноўным зараз інспектары выкарыстоўваюць аўтамабілі Opel, Lada, Skoda, Samand і Chrysler.

Фота: abw.by

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках