5 траўня 2024, Нядзеля, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два топ-менеджара Нацбанка перайшлі ў банкі з расейскім капіталам

8
Два топ-менеджара Нацбанка перайшлі ў банкі з расейскім капіталам

Два былых першых намесніка старшыні праўлення Нацбанка Беларусі (НББ) Юрый Алымаў і Мікалай Лузгін будуць працаваць у банках з расейскім капіталам.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у НББ, Лузгін адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да пасады намесніка кіраўніка ААТ «Банк БелВЭБ» (даччыны банк ВЭБа). Аналагічным чынам Алымаў адпавдае кваліфікацыйным патрабаванням для працы ў якасці члена Назіральнага савета, члена Савета дырэктараў камерцыйнага банка. Па інфармацыі, якая цыркулюе ў банкаўскіх колах, Алымаў будзе працаваць у «дачцы» ВТБ - ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь).

Як паведамлялася, «Банк БелВЭБ» з кастрычніка 2010 года ўзначальвае былы першы намеснік кіраўніка НББ Павел Калаур. Яшчэ адзін экс-намеснік кіраўніка НББ - Васіль Мацюшэўскі з'яўляецца старшынёй праўлення ААТ «БПС-Ашчадбанк» (даччыны банк Ашчаднага банка РФ).

Такім чынам, у банках з расейскім капіталам, якія дзейнічаюць у Беларусі, будуць працаваць 4 былых прадстаўніка кіраўніцтва НББ, якія непасрэдна вызначалі грашова-крэдытную палітыку працяглы час.

Алымаў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка НББ з верасня 2001 года. М. Лузгін займаў такую ж пасаду з лютага 2011 года, да гэтага - з 1998 года ён з'яўляўся намеснікам старшыні праўлення НББ.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках