5 траўня 2024, Нядзеля, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест «Маскоўскага» пабудуюць невялікую аўтастанцыю?

36

Спадчыннік сталічнага аўтавакзала «Маскоўскі» ўсё ж такі з'явіцца ва Уруччы.

Але плошча будучага транспартнага комплексу будзе настолькі сціплай, што лагічней казаць не пра вакзал, а пра аўтастанцыю.

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даў даручэнне ўжо праз месяц распрацаваць дызайнерскае рашэнне пляцоўкі аўтавакзала ва Уруччы. Пры гэтым сталічны кіраўнік распарадзіўся, каб жыхары Менска былі дасведчаныя, што менавіта плануецца пабудаваць.

Не маючы інфармацыі пра тое, як будзе выглядаць будучы вакзал, аглядальнік партала «Інтэрфакс», тым не менш, рызыкнуў выказаць здагадку наконт маштаба аб'екта. Зрэшты, сам Мікалай Ладуцька адзначае, што «гэта будзе невялікі праект, але складаны - з улікам пад'ездаў, камунікацый».

Невялікі - гэта колькі? Па словах генеральнага дырэктара ГП «Менсктранс» Лявонція Папянка, новы аўтавакзал будзе размяшчацца на тэрыторыі 1,3 га. Дзе менавіта - такой інфармацыі пакуль няма. Затое ўжо сёння дэкларуюцца блізкасць транспартнай развязкі і станцыі метро. Усё гэта добра, толькі тэрыторыя пад транспартную забудову, мякка кажучы, невялікая.

Дастаткова сказаць, што некаторы час таму для фарміравання Інвестыцыйнага атласа Менска быў падабраны ўчастак па вуліцы Машынабудаўнікоў для размяшчэння шматфункцыянальнага адміністрацыйна-гандлёвага комплексу з рэканструкцыяй і захаваннем аўтастанцыі «Аўтазаводская». Дык вось, плошча гэтага ўчастка складае 1,6 га.

Такім чынам, плошча будучага аўтавакзала ва Уруччы, пераемніка «Маскоўскага», будзе менш, чым плошча аўтастанцыі на паўднёвым усходзе Менска.

Што тычыцца лёсу аўтавакзала «Маскоўскі», то ён, як пісалі раней, незайздросны: «Паўночная аўтобусная брама горада» будзе знесеная, а на яе месцы пабудуюць шматфункцыянальны комплекс расейскага ААТ «Газпрам». Транспартнікі відавочна чакалі падобнага развіцця падзей, а таму загадзя падрыхтавалі план перакідання цяпер дзеючых маршрутаў на дыспетчарскія станцыі горада.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках