5 траўня 2024, Нядзеля, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Гэты нібыта дыялог прычыніцца да поўнага застою ў Беларусі

26
Станіслаў Шушкевіч: Гэты нібыта дыялог прычыніцца да поўнага застою ў Беларусі

Пакуль не вызначана, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства», які пройдзе гэтай восенню ў Літве.

Пра гэта паведаміў пасол Літвы ў Менску Эвалдас Ігнатавічус. «Гэта будзе агульная пастанова ЕЗ, з нагоды якой цяпер ідуць кансультацыі», - адзначыў дыпламат.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, камэнтуючы «Радыё Рацыя» магчымы ўдзел прадстаўніка афіцыйнага Менска ў саміце, адзначае, што «гэты нібыта дыялог паміж Менскам і Брусэлем прычыніцца да поўнага застою ў Беларусі».

- У той час, калі ёсць палітвязні, калі ўлада стаіць нагой на горле гэтых людзей, пачынаецца фактычна торг. Гэтыя людзі забыліся, якая іхняя місія ў дэмакратычнай Беларусі. Яны нічога для гэтага не робяць. А Захад знайшоў падтрымку сваіх падыходаў, бо выявілася неэфектыўнасць палітыкі ізаляцыі, і яны думаюць, што такая змена палепшыць сітуацыю. Я абсалютна перакананы, што яна сітуацыю пагоршыць, і зноў у нас будзе панаванне гэтага цемрашальства, якое працягнецца на большую колькасць гадоў,- сказаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках