14 траўня 2024, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Каваленку пагражае прэвентыўны нагляд

9
Сяргею Каваленку пагражае прэвентыўны нагляд

Скарга былога палітвязня на рашэнне Першамайскага суда Віцебска не была задаволеная.

Пра гэта Сяргей Каваленка паведаміў сайту charter97.org.

«Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова пакінула рашэнне сваёй калегі з суда Першамайскага раёна Валянціны Кісмерошкінай без зменаў. Я павінен сплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага мне нібыта за дробнае хуліганства. 16 траўня я быў выкліканы ў інспекцыю выканання пакаранняў Першамайскага раёна Віцебска, і мне было вынесенае папярэджанне за пераход дарогі без флікера», - адзначыў былы палітычны вязень.

Актывіст лічыць, што беларускія ўлады мэтанакіравана спрабуюць зрабіць з яго хулігана, каб пазней прымяніць прэвентыўны нагляд.

«Адвакат сказаў, што пасля трох парушэнняў мне могуць прызначыць прэвентыўны нагляд. Хутчэй за ўсё, пасля адмовы ў Абласным судзе, мяне яшчэ раз выклічуць ў інспекцыю і прыпішуць другое парушэнне. Зараз я знаходжуся на прафілактычным уліку пасля вызвалення з калоніі. Ён дазваляе мне вольна перамяшчацца, да мяне не прыходзіць правяраючы інспектар. Але калі будзе прызначаны нагляд, то я павінен буду знаходзіцца дома з 22 вечара да 6-ці раніцы і не змагу выязджаць нават з горада. І ўжо тады пасля трох парушэнняў мяне зноў адправяць у турму», - падкрэсліў актывіст.

Нагадаем, актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ прысудзілі «за дробнае хуліганства» да штрафу памерам у 1 мільён рублёў.

Былы палітвязень быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пераходзіў вуліцу не па пешаходным пераходзе.

Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны дыктатарам і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся са снежня 2011-га года. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках