5 траўня 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі самалёт парушыў паветраную прастору Літвы

131
Беларускі самалёт парушыў паветраную прастору Літвы

(абноўлена а 19:00) Самалёт беларускіх ВПС перасёк паветраную мяжу Літвы.

Беларускі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Літвы, у чацвер у сувязі з гэтым інцыдэнтам Беларусі ўручаная нота.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Літвы, 17 красавіка а 13.05 паводле літоўскага часу было зафіксавана, што вайсковы самалёт беларускіх ВПС МіГ-29 парушыў дзяржаўную мяжу Літвы, уварваўшыся ў паветраную прастору на тэрыторыю Літвы над вёскай Пагаранда Варэнскага раёна.

«Над тэрыторыяй Літвы самалёт прабыў блізу дзвюх хвілін», - паведаміў Дэпартамент інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МЗС.

У ноце, якая ў чацвер уручаная амбасадзе Беларусі ў Літве, змяшчаецца просьба «даць усебаковую інфармацыю аб парушэнні паветранай прасторы Літвы і зрабіць захады для прадухіленні такіх інцыдэнтаў у будучыні», азначае міністэрства.

Нагадаем, 17 красавіка ў рамках правядзення Каардынацыйнага Камітэта ў пытаннях СПА пры Радзе міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД з яго ўдзельнікамі праводзіліся навучальна-метадычныя заняткі з начальнікамі ВПС (СПА, ВПС і войскаў СПА) узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД. Падчас заняткаў адпрацоўвалася пасадка авіяцыі ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на аэрадромную дзялянку дарогі (АДД). Праз гэта на некалькі гадзін была перацятая траса М1. На тэрыторыі Берасцейскай вобласці на аэрадромнай дзялянцы дарогі саджалі чатыры самалёты (два Су-25, два МіГ-29) і два гелікоптэры (Мі-24).

Учора таксама пачаўся візіт прадстаўнічай беларускай дэлегацыі на чале з прэм'ерам Беларусі Міхаілам Мясніковічам у Літву.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках