Звольнены міністр энэргетыкі Азярэц
162- 18.04.2013, 19:13
Аляксандр Азярэц вызвалены ад пасады міністра энэргетыкі Беларусі за хібы ў кіраванні энэргетычнай галіной.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага правадыра.
Таксама ад займаных пасадаў вызваленыя першы намеснік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец і гендырэктар «Белэнэрга» Аляксей Шырма.
Нагадаем, 16 красавіка беларускі правадыр выступіў з жорсткай крытыкай дзейнасці Мінэнэрга.
Лукашэнка раскрытыкаваў працу энэргетыкаў, адзначыўшы, што яны стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, нейкую сваю незалежную арганізацыю «з элементамі мафіі і банды».