3 траўня 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскім рабочым затрымліваюць зарплату

20
Аршанскім рабочым затрымліваюць зарплату

Рабочыя «Завода прыбораў аўтаматычнага кантролю» ў Оршы скардзяцца на пазбаўленне прэмій і затрымку зарплаты.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.

«Прадпрыемства мае сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці, энерганагляд апячатвае памяшканні, амаль уся ўласнасць ужо пад закладам ў банках, зарплату ў апошнія месяцы затрымліваюць», - піша ён.

Чытач паведаміў, што зарплату за красавік, якую супрацоўнікі прадпрыемства павінны атрымаць сёння, ім выдаваць не збіраюцца. Таксама ён піша пра тое, што адміністрацыя завода прадае будынкі, якія яму належаць.

«Ужо прададзены адзін цэх прадпрыемства, рыхтуюцца прадаваць адзін з 9-павярховых будынкаў прадпрыемства», - піша ён.

«Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» вырабляе станкі дрэваапрацоўчыя, кантрольна-вымяральныя прыборы, мэблю і металаканструкцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках