3 траўня 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Беларускія банкі надзейныя, як парахавая бочка

14
Анатоль Лябедзька: Беларускія банкі надзейныя, як парахавая бочка

Лукашэнка сапраўды можа гарантаваць надзейнасць укладаў, выставіўшы каля кожнага банка атрад АМАПу і групу людзей у цывільным.

Такім чынам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org некаторыя заявы беларускага кіраўніка, зробленыя на сённяшнім пасланні да народа і «парламента».

«Складана сказаць, што меў на ўвазе Лукашэнка пад словам «надзейнасць», заклікаючы ўсіх захоўваць грошы ў беларускіх банках. Трэба разумець, наколькі ўстойлівая фінансавая сістэма Беларусі. Яна ўжо знаходзіцца пад магутным уплывам Расеі. Мы з некаторай перыядычнасцю перажываем дэвальвацыю, калі людзі, як мінімум, на чвэрць становяцца бядней. Так што нам няма чаго тут дэманстраваць у якасці вітрыны поспехаў. Банкаўская сістэма Беларусі нічым не лепш сельскай гаспадаркі, прамысловасці і сістэмы кіравання. Усё гэта знаходзіцца ў загоне і ў стане тупіка, а як раз фінансавая сістэма Беларусі ўяўляе сабой парахавую бочку, якая можа выбухнуць у любую секунду. Калі ў прадстаўленні беларускага кіраўніка надзейнасцю з'яўляецца тое, што ён можа выставіць каля кожнага банка атрад амапаўцаў і групу людзей у цывільным, то здольны гэта забяспечыць. Але гарантаваць надзейнасць укладаў - з разраду анекдота», - упэўнены палітык.

Ён таксама выказаў свой пункт гледжання наконт занепакоенасці дыктатара ў справе прыватызацыі заводу МАЗ.

«Трэба адзначыць, што размовы ідуць пра стварэнне холдынгу МАЗ-КаМАЗ. Гэта значыць, што дадзеная здзелка не пахне грашыма. І калі яе рэалізаваць, то ні ў прэзідэнцкі фонд, ні ў бюджэт не патрапіць ні цэнта. Я думаю, што адсюль такая рэакцыя Лукашэнкі. Гаворка ідзе не пра прыватызацыю, а пра стварэнне структуры, якая ў перспектыве можа быць паспяховай, а можа і не быць», - падкрэсліў старшыня АГП.

Ён дадаў, што скарачэнне апарату чыноўнікаў з'яўляецца вымушаным крокам.

«Лукашэнка настолькі багаты, што не можа даваць досыць высокую зарплату чыноўнікам сярэдняга ўзроўню, на плячах якіх ляжыць асноўны цяжар працы. Таму і пачалося вымыванне прафесійных кадраў сярэдняга звяна. Для таго каб утрымліваць чыноўнікаў, якія засталіся, трэба звольніць частку апарата і павысіць зарплаты астатнім, так як у дзяржустановах не будзе каму працаваць. Але не варта забываць, што гэта не закранае сілавікоў», - падкрэсліў партыйны лідар.

Ён упэўнены, што амаль за 20 гадоў знаходжання ва ўладзе, дыктатар стварыў карупцыйную сістэму кіравання краінай і эканомікай.

«Гэта яго заслуга, што прыйшоўшы да ўлады на хвалі барацьбы з карупцыяй, ён стварыў больш магутную сістэму, якая існавала да яго прыходу. Таму цяпер беларускі кіраўнік змагаецца з тым, што стварыў сам. Я не веру ў эфектыўнасць працы, калі правая рука робіць адно, а левая з гэтым змагаецца. Выніку ад гэтага ніколі не будзе. Сістэма, якая трымаецца на моцнай прысутнасці ўлады ў жыцці краіны, і калі праз чынавенства ідуць вялікія бюджэтныя патокі, то заўсёды будзе велізарная спакуса для карупцыі. Прычым яна, у першую чаргу, сыходзіць ад Лукашэнкі і яго атачэння», - падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, сёння беларускі кіраўнік выступіў з пасланнем да народа і «парламента».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках