3 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Платнікаў таксама чакае размеркаванне

115
Платнікаў таксама чакае размеркаванне

Лукашэнка заявіў, што размяркоўваць трэба ўсіх выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, а не толькі бюджэтнікаў.

Для забеспячэння медыцынскай галіны вузкімі спецыялістамі трэба пашыраць мэтавы набор абітурыентаў у медыцынскія ВНУ і кантраляваць працаўладкаванне маладых спецыялістаў, заявіў у пятніцу ў Менску Лукашэнка, піша «Інтэрфакс».

«Не хапае вузкіх спецыялістаў - пашырайце мэтавы набор абітурыентаў у медыцынскія навучальныя ўстановы краіны. Усе медыцынскія ўстановы павінны быць забяспечаныя кадрамі. Па кожнаму непрацаўладкаванаму ў галіне маладому спецыялісту міністр зробіць справаздачу асабіста», - сказаў ён.

Выпускнікі медыцынскіх ВНУ павінны працаваць па спецыяльнасці па-за залежнасці ад таго, за чый кошт ажыццяўлялася навучанне.

«Прыйшоў у ВНУ, вучыўся за кошт дзяржавы ў дзяржаўнай ВНУ, нават калі за асабісты кошт, - ты доктар, ты прыйшоў быць доктарам - едзь і працуй доктарам», - адзначыў Лукашэнка.

«Як бы гэта непапулярна ні гучала, гэта датычыцца ўсіх спецыялістаў і спецыяльнасцяў. Прашу міністраў - прыміце адпаведнае рашэнне. І не стойце ў мяне пад дзвярыма, не чакайце, што гэта прэзідэнт зробіць», - дадаў ён.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках