3 траўня 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта эвакуявалі з-за міны

6

Каля гомельскай ВНУ сёння быў знойдзены боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта паведамілі БелТА ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Мінамётная міна калібрам 82 мм знойдзеная падчас земляных работ па пракладцы камунікацый да аднаго з дамоў у цэнтры горада на вуліцы Савецкая. Тут жа размяшчаецца корпус №4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Да прыезду групы размінавання вайсковай часткі 5525 з вучэбнага корпуса эвакуявана больш 1 тыс. студэнтаў і выкладчыкаў.

Міна вынятая і вывезеная на палігон для знішчэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках