27 красавiка 2024, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Палітвязняў працягваюць катаваць у турмах

18
Дзярждэп ЗША: Палітвязняў працягваюць катаваць у турмах

Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў свеце ў мінулым годзе.

Раздзел, прысвечаны Беларусі, якую ў дакуменце, як і ў мінулыя гады, называюць «аўтарытарнай дзяржавай», утрымлівае жорсткія ацэнкі. Гэтая крытыка ў значнай ступені супадае з ацэнкамі з аналагічных справаздач мінулых гадоў, перадае «Радыё Свабода».

Найбольш значнымі праблемамі ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне, на думку Дзярждэпу ЗША, па-ранейшаму застаюцца наступныя:

- няздольнасць грамадзян змяніць уладу,

- сур'ёзныя злоўжыванні з боку ўладаў у сістэме, пазбаўленай прынцыпу стрымання і процівагі,

- знаходжанне ў турмах людзей па палітычна матываваных абвінавачваннях

- адсутнасць расследавання палітычна матываваных знікненняў людзей у мінулым.

Іншыя праблемы з правамі чалавека ўключаюць злоўжыванні з боку сілаў бяспекі, якія збівалі затрыманых і дэманстрантаў, ужывалі празмерную сілу для разгону мірных дэманстрантаў і, па паведамленнях, ужывалі катаванні або жорсткае абыходжанне падчас следства і ў турмах. Умовы ў турмах заставаліся надзвычай кепскімі, гаворыцца ў справаздачы.

Улады выкарыстоўваюць неапраўданыя арышты, затрыманні і зняволенні грамадзян за крытыку чыноўнікаў, за ўдзел у дэманстрацыях і з іншых палітычных прычын.

Судовая сістэма пакутуе ад неэфектыўнасці і палітычнага ўмяшання; вынікі судовых спраў часта выглядаюць наканаванымі, а многія працэсы праводзяцца пры зачыненых дзвярах або завочна.

Улады працягваюць парушаць правы грамадзян на недатыкальнасць прыватнага жыцця, абмяжоўваць грамадзянскія свабоды, уключаючы свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцый, рэлігіі і руху. Спецслужбы адбіраюць друкаваныя матэрыялы актывістаў грамадзянскай супольнасці і перашкаджаюць незалежным СМІ ў распаўсюдзе інфармацыі і матэрыялаў.

Улады па-ранейшаму перашкаджаюць у дзейнасці некаторых рэлігійных груп або забараняюць іх, час ад часу штрафуючы або абмяжоўваючы іх актыўнасць.

Карупцыя ва ўсіх галінах улады таксама, на думку аўтараў дакладу, працягвае заставацца праблемай. Улады пераследуюць праваабарончыя групы, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі, адмаўляючы ў рэгістрацыі многім з іх, а потым пагражаючы ім крымінальным пераследам за дзейнасць без рэгістрацыі.

Гвалт і дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын, гвалт у адносінах да дзяцей і гандаль людзьмі таксама застаюцца праблемамі. Існуе дыскрымінацыя ў адносінах да асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, цыганоў, этнічных і сэксуальных меншасцяў, асоб з ВІЧ/СНІД, тых, хто імкнецца карыстацца беларускай мовай.

Улады пераследуюць і час ад часу звальняюць з працы сяброў незалежных прафсаюзаў, сур'ёзна абмяжоўваючы магчымасці рабочых ствараць і ўступаць у незалежныя прафсаюзы і арганізоўваць і весці калектыўныя перамовы.

Улады ўсіх узроўняў дзейнічаюць з пачуццём беспакаранасці і не робяць крокаў для судовага пераследу або пакарання службовых асоб ва ўрадзе і сілавых структурах, якія парушаюць правы чалавека.

Парушэнні ў турмах

У частцы справаздачы, прысвечанай ўмовам утрымання ў турмах, даюцца прыклады ціску на палітычных зняволеных.

«Вартыя даверу крыніцы сцвярджаюць, што адміністрацыі турмаў выкарыстоўвалі іншых вязняў супраць палітычных зняволеных для запалохвання і прымусу да прызнання віны. Яны таксама паведамлялі, што ўлады не патлумачылі і не абаранялі законныя правы палітычных зняволеных, і каралі іх за любое найменшае парушэнне «ўнутранага рэжыму». Напрыклад, 14 сакавiка палітычнага зняволенага Змітра Дашкевіча змясцілі ў адзіночную камеру на 30 дзён у трэці раз запар. 27 чэрвеня палітычнага зняволенага і былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча змясцілі ў адзіночную камеру за адмову сядзець у адной камеры з ВІЧ-інфіцыраваным зняволеным, які да таго двойчы рэзаў сабе вены», - гаворыцца ў справаздачы.

Таксама адзначаецца, што ў хуткім часе пасля вызвалення з турмы былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў, што на яго аказвалі ціск для таго, каб ён падпісаў прашэнне аб памілаванні.

У справаздачы прыводзяцца дадзеныя пра збіццё міліцыянтамі актывістаў апазіцыі пры затрыманні. Так, аўтары дакумента згадваюць выпадак з арыштам Андрэя Малчана. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго за нацыянальны сцяг і збілі. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» патрапіў у бальніцу, а потым быў асуджаны да выплаты штрафу. Міліцыянты, якія збілі яго, не былі пакараныя.

У дакладзе Дзярждэпа прыводзяцца прыклады іншых незаконных затрыманняў і арыштаў, якія адбываліся ў мінулым годзе. Таксама цытуюцца дадзеныя беларускіх праваабаронцаў аб катаваннях і гвалце, якому падвяргаюцца звычайныя зняволеныя ў аддзяленнях міліцыі.

Справаздача аб стане правоў чалавека ва ўсім свеце была складзеная ў гэтым годзе ў 36-ы раз. Яе прапанаваў 19 красавіка дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках