16 траўня 2024, Чацвер, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За смецце міма скрыні будуць штрафаваць

88
За смецце міма скрыні будуць штрафаваць

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў разгледзець магчымасць увядзення ў Менску штрафу за раскідванне смецця ў грамадскіх месцах.

Пра гэта ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, перадае БелТА.

«Аддзел гарадской гаспадаркі гарвыканкама як органа структуры сістэмы дзяржкіравання павінен ініцыяваць адпаведную прапанову, і ўнесці на разгляд «дэпутатам», - сказаў Мікалай Ладуцька.

Намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі гарвыканкама Анатоль Дасюкоў выказаў упэўненасць у тым, што ў Менску ўжо наспела неабходнасць прыняцця мер адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне жыхарамі санітарнага стану тэрыторыі горада.

«Актыўнае раставанне снегу прадэманстравала вялікую колькасць смецця, пакінутага жыхарамі Менска гэтай зімой, асабліва на прылеглых да жылых дамоў тэрыторыях. Увядзенне штрафу дазволіць выхаваць у людзях адказнасць і павагу да працы камунальнікаў, - сказаў ён. - Эканоміка горада, якая бурна развіваецца, патрабуе і яго прывабнага знешняга выгляду».

Анатоль Дасюкоў таксама падкрэсліў, што ў Менску могуць аштрафаваць за выкіданне смецця з вокнаў аўтамабіляў на суму ад 1 да 2 базавых велічынь, аднак гэтая мера адміністрацыйнага ўздзеяння практычна не ўжываецца.

«Пытанне аб памерах штрафу ў Менску прапрацоўваецца разам з грамадскасцю, з адпаведнымі службамі, у тым ліку з юрыдычнымі. Гэтая сума павінна быць у разумных межах і будзе суаднесена з сярэдняй заработнай платай. Ужыванне мер адміністрацыйнай адказнасці павінна будзе стаць сістэмным, для гэтага трэба зарыентаваць міліцыю», - сказаў намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках