21 траўня 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прыпыніў на год санкцыі супраць М'янмы

1
ЕЗ прыпыніў на год санкцыі супраць М'янмы

Міністры замежны спраў краін Еўрапейскага Звязу 23 красавіка дамовіліся прыпыніць дзеянні большасці санкцыяў, уведзеных супраць вайсковай хунты М'янмы.

У прыватнасці, будуць скасаваныя абмежаванні, раней уведзеныя супраць амаль 500 чалавека і больш за 800 кампаній. У дзеянні застанецца толькі эмбарга на пастаўкі зброі ў гэтую краіну, піша Lenta.ru.

На думку краін ЕЗ, такія захады павінны заахвоціць улады М'янмы, што сталі на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў. У той жа час міністры паабяцалі «уважліва назіраць» за падзеямі ў азіяцкай краіне і рэагаваць на далейшыя змены там - як пазітыўныя, так і негатыўныя.

23 красавіка ў М'янме пачаў працаваць толькі што абраны парламент, у які разам з праўладнымі партыямі ўпершыню за многія гады патрапілі і апазіцыянеры на чале з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

Зрэшты, яна фактычна адмовілася працаваць дэпутатам, бо ні яна сама, ні чальцы яе партыі не сталі прымаць дэпутацкую прысягу, у якой ёсць словы пра клятве ў вернасці канстытуцыі, распрацаванай і прынятай ваёсковай хунтай.

Са слоў апазіцыянераў, яны гатовыя «падпарадкоўвацца» існай канстытуцыі, але не збіраюцца «абараняць» яе, бо цяперашні асноўны закон, супярэчыць прынцыпам дэмакратыі і яны хочуць яго змяніць.

Улады пакуль ня адрэагавалі на просьбу Аун Сан Су Чжы і яе паплечнікаў змяніць тэксты клятвы.

М'янма знаходзіцца пад уладай вайскоўцаў з 1988 года. Ладную частку жыцця правяла Аун Сан Су Чжы пад хатнім арыштам, хоць за яе заступаліся многія сусветныя палітыкі і знакамітасці.

У 2011 годзе М'янма пачала працэс паступовых дэмакратычных пераўтварэнняў, за што ўлады краіны атрымалі не толькі пахвалу з боку Захаду, алё і палягчэнне рэжыму санкцый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках