28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС за $1 мільярд нікому не патрэбны

23
МТС за $1 мільярд нікому не патрэбны

Пошукі інвестара для куплі дзярждолі ў аператары мабільнай сувязі МТС пакуль не прынеслі выніку.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, перадае «Інтэрфакс».

«Захоўваецца палітыка продажу МТС. Доля і кошт не пераглядаліся», - сказаў ён журналістам у аўторак у Менску.

Анатоль Калінін дадаў, што ў цяперашні час беларускі бок шукае патэнцыйнага інвестара.

ДКІ Беларусі ў верасні 2012 года пачаў падрыхтоўку да аўкцыёну па продажу дзярждолі (51%) ў МТС. Раней ДКІ не выключаў магчымасць правядзення аўкцыёну да канца мінулага года і правёў прэзентацыю актыву ў лістападзе.

Першапачаткова Беларусь планавала правесці аўкцыён па продажу дзярждолі (51%) ў СТАА «МТС» 1 снежня 2011 года, пры пачатковым кошце ў $1 млрд, аднак потым перанесла таргі на 23 снежня, а затым і зусім адмовілася ад іх правядзення, з-за адсутнасці заявак на ўдзел.

У лютым 2013 года дзяржкампаніі «Белтэлекам», якая з'яўляецца аператарам дзярждолі ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», быў падоўжаны дазвол на продаж пакета акцый, які належыць дзяржаве.

Расейскае ААТ «МТС», якая валодае 49% СП, адмовілася ад удзелу ў аўкцыёне, з-за завышанага, на яго думку, кошту актыву. Расейскі аператар неаднаразова пацвярджаў зацікаўленасць у здзелцы, але прапаноўваў правесці незалежную рынкавую ацэнку. У лістападзе ААТ «МТС» зноў пацвердзіла сваю зацікаўленасць у куплі беларускага актыву, адмовіўшыся ад каментароў з нагоды стартавага кошту.

Беларуска-расейскае СТАА «МТС» з 2002 года прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800, з 2010 года - у стандарце UMTS. Сувяззю МТС забяспечана 97,8% тэрыторыі рэспублікі, на якой жыве 99,7% насельніцтва краіны. Заснавальнікамі з'яўляюцца РУП «Белтэлекам»  (51%) і ААТ «МТС» (49%). Абаненцкая база СТАА «МТС» на 1 ліпеня 2012 года перавысіла 5 млн карыстальнікаў.

Лукашэнка ў канцы лістапада 2012 года пацвердзіў магчымасць продажу дзярждолі (51%) ў беларуска-расейскім ТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», але не менш, чым за $1 млрд.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках