7 траўня 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь расплачваецца па крэдыце МВФ

10
Беларусь расплачваецца па крэдыце МВФ

Беларусь пагасіла чарговую частку пазыкі па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду, выплаціўшы $82,4 млн.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

«23 красавіка 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнай пазыкі ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 82,4 млн. даляраў ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта ўжо шосты плацёж у бягучым годзе і другі ў бягучым месяцы: 14 студзеня Беларусь заплаціла $99,0 млн., 23 студзеня - $84,1 млн., 22 сакавіка - $82,2 млн., 1 красавіка - $82,0 млн., 12 красавіка - $97,4 млн.

Усяго ў 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ $1,63 млрд. (частковае пагашэнне крэдыту і выплата адсоткаў).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках