7 траўня 2024, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За петыцыю да Лукашэнкі прыгразілі турмой

24
За петыцыю да Лукашэнкі прыгразілі турмой

23 красавіка праваабаронца Тамара Сяргей атрымала ў Генеральнай пракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджанне.

«Была ў пракуратуры па справе аб маёй скарзе, як раптам мяне запрасіў начальнік упраўлення Віктар Клімаў і ўручыў афіцыйнае папярэджанне, падпісанае намеснікам генеральнага пракурора. У папярэджанні сказана, што калі я не спыню сваю дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то супраць мяне завядуць крымінальную справу па артыкуле 193 Крымінальнага Кодэкса», - паведаміла Тамара Сяргей «Радыё Свабода».

Па дадзеным артыкуле праваабаронцы можа пагражаць да 2 гадоў пазбаўлення волі.

19 красавіка актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку, які выступаў з пасланнем да «нацыянальнага сходу», петыцыю з просьбай разгледзець іх скаргі, бо тыя шмат гадоў застаюцца без увагі чыноўнікаў і суддзяў. Сярод удзельнікаў акцыі была і праваабаронца Тамара Сяргей. Яе, а таксама яшчэ больш 10 актывістаў да будынка «нацыянальнага сходу» не дапусціла ахова Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікаў акцыі міліцыянты штуршкамі і пагрозамі прымусілі сысці з плошчы Незалежнасці.

«Гэта папярэджанне - плата за тое, што мы хацелі сустрэцца і пагаварыць з Лукашэнкам, вынік шматгадовых намаганняў людзей, якія шукаюць справядлівасці. Гэта першая ступень, а другой будзе ўзбуджэнне супраць мяне крымінальнай справы», - пракаментавала атрыманне папярэджання ад Генпракуратуры Тамара Сяргей.

Большасці актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» чыноўнікі адмаўляюць у перапісцы. Петыцыя, якую актывісты адправілі 19 красавіка Аляксандру Лукашэнку поштай, стала 39-й па ліку за час дзейнасці ініцыятывы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках