20 траўня 2024, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэль-Авіве патрабавалі адклікаць амбасадара з Беларусі

31

Удзельнікі акцыі, якая прайшла 26 красавіка каля беларускай амбасады ў Тэль-Авіве, пратэставалі супраць сяброўства некаторых ізраільскіх палітыкаў з Лукашэнкам.

Як стала вядома сайту charter97.org, патрабаваннем пікету таксама было вызваленне палітвязняў у нашай краіне і спыненне рэпрэсій. Яго ўдзельнікі звярталіся і да ўладаў Ізраіля. Яны намагалі на адкліканні з Менску пасла Іосіфа Шагала праз тое, што ён быў прызначаны на гэтую пасаду былым міністрам замежных спраў Авігдорам Лібэрманам, якога неаднаразова абвінавачвалі ў сяброўстве з беларускім дыктатарам. На думку арганізатараў акцыі, таксама трэба скасаваць паездку ў нашу краіну прэзідэнта Ізраіля Шымона Пэрэса.

Супрацоўнікі амбасады не засталіся абыякавымі да пікету.

«Яны адправілі аднаго са сваіх супрацоўнікаў, які прыкінуўся расейскім турыстам, які прыйшоў у пасольства, каб даведацца пра візу для свайго знаёмага,што сабраўся ў Беларусь. Пачаў распытваць пра тое, як збіралі людзей, папрасіў дазволу сфатаграфаваць транспаранты, потым вярнуўся ў амбасаду. Праз некаторы час пасля пачатку акцыі пад'ехала паліцыя, якую выклікалі супрацоўнікі беларускага прадстаўніцтва. Пацікавіліся што адбываецца, пачыталі тэксты на транспарантах, паслухалі тлумачэнні. Потым перадалі праз рацыю, што тут «пратэстуюць супраць дыктатуры» і з'ехалі. Перад заканчэннем акцыі яны яшчэ раз вярнуліся і пацікавіліся, як усё прайшло», - распавёў адзін з арганізатараў акцыі.

Акцыі, прысвечаныя рэпрэсіям у нашай краіне, праходзяць у Ізраілі дастаткова рэдка, таму пікет выклікаў цікавасць сярод жыхароў горада.

«Мінакі-ізраільцяне актыўна цікавіліся тым, што праходзіць у Беларусі, некаторыя прасілі, каб было больш тэкстаў на іўрыце. Рускамоўныя мінакі таксама спыняліся, чыталі і слухалі. Некаторыя, выйшаўшы са сваіх дамоў, побач з якімі праходзіла акцыя, актыўна здымалі тое, што адбываецца на камеру», - распавялі ўдзельнікі пікету.

Раней акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў Тэль-Авіве 18 студзеня.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках