6 траўня 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пружанах арыштавалі маёмасць расейскага інвестара

17
У Пружанах арыштавалі маёмасць расейскага інвестара

Абсталяванне прадпрыемства «БелОвощМикс», якое належыць расейскаму інвестару, знаходзіцца пад арыштам.

«У Пружанах з'явілася яшчэ адно прадпрыемства сучаснага еўрапейскага тыпу. Заснавальнік прадпрыемства заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Расейскай Федэрацыі Сяргей Саідаў сам распрацаваў праект вытворчага памяшкання і арыгінальную тэхналогію кансервавання», - так у ліпені 2012 года газета «Раённыя будні» пісала аб адкрыцці заводу «БелОвощМикс».

У Пружанах расейцам было бясплатна выдзеленае памяшканне і грашовая пазыка на стварэнне новых працоўных месцаў, піша «Виртуальный Брест».

Але ўжо з кастрычніка 2012 года дадзенае прадпрыемства спыніла гаспадарчую дзейнасць, людзі не атрымліваюць зарплату па паўгода. І вось ужо ў красавіку 2013 года тая ж газета «Раённыя будні» публікуе паведамленне старшыні Пружанскага суда Уладзіміра Саўчука:

«Больш за 700 мільёнаў рублёў спагнана судом Пружанскага раёна на карысць грамадзян, якія звярнуліся ў суд з пазоўнымі заявамі аб спагнанні выплат пры звальненні з ТАА «БелОвощМикс». Дадзенае прадпрыемства не ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць з кастрычніка 2012 года. Таму пытанне аб выплаце заработнай платы асобам, працоўныя правы якіх былі парушаныя, з'яўляецца для раёна надзвычай актуальным. У выніку неправамерных дзеянняў наймальніка пацярпелі звыш пяцідзесяці чалавек.

Непакоіцца аб выплаце грошай грамадзянам не варта. Судом прынятыя неабходныя меры па забеспячэнні пазоўных заяў. На дадзены момант абсталяванне прадпрыемства знаходзіцца пад арыштам. Прызначаная экспертыза па ўстанаўленні яго кошту. Займаецца гэтым ТАА «Судова-экспертная калегія» г. Менска, якая плануе завяршыць экспертызу да 10 траўня бягучага года. Пасля гэтага маёмасць прадпрыемства «БелОвощМикс» будзе перададзеная для рэалізацыі ЗАТ «Белрэалізацыя г. Менска». Атрыманыя грошы паступяць на дэпазітны рахунак суда і будуць выплачаныя спагнаннікам».

Дарэчы, гэта ўжо другі няўдалы эксперымент з прыцягненнем расейскіх інвестараў на Пружаншчыну. Раней Лукашэнка быў незадаволены працай кампаніі «Юнімілк-Пружаны», а мясцовыя чыноўнікі нават былі звольненыя і атрымалі вымовы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках