7 траўня 2024, aўторак, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны сцяг у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС

4

У Гомелі 27 красавіка каля пяці гадзін раніцы на мосце на скрыжаванні вуліц Савецкай і Яфрэмава невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Па сведчаннях відавочцаў, сцяг правісеў да дзесяці гадзін раніцы, потым ён знік, піша ПЦ «Вясна». Верагодна, нацыянальны сімвал заўважылі і знялі міліцыянты ці іншыя прадстаўнікі ўлады.

Сцяг быў вывешаны да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Гомельская вобласць найбольш пацярпела ад наступстваў аварыі.

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» прайшла 26 красавіка ў Менску. Нягледзячы на тое, што ўлады дазволілі яе правядзенне, за некалькі гадзін да мерапрыемства былі затрыманыя вядомыя беларускія эколагі. Арышты працягваліся і на самой акцыі. У прыватнасці, некалькіх чалавек затрымалі ў раёне плошчы Бангалор.

Сёння ў Менску праходзяць суды над затрыманымі апазіцыйнымі актывістамі і журналістамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках