6 траўня 2024, панядзелак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шэрыя» схемы Мінэнерга

31
«Шэрыя» схемы Мінэнерга

Перш, чым павышаць тарыфы на электраэнергію, міністр энергетыкі павінен растлумачыць насельніцтву, якім чынам яны фармуюцца.

Такім чынам эканаміст Барыс Жэліба пракаментаваў сайту charter97.org павышэнне тарыфаў на электраэнергію.

«Калі казаць пра электраэнергію, то варта адзначыць, што нашы ЦЭЦ працуюць на газе. Кошты на газ і нафту, якія нам пастаўляюцца з Расеі, адны з самых нізкіх у СНД і свеце. Калі газ танны для самой Беларусі, не факт, што цеплаэлектрацэнтралям ён таксама абыходзіцца танна. Гэта значыць, за энерганосьбіты з Расеяй разлічваецца «Белтрансгаз», які, у сваю чаргу, перапрадае іх «Белпаліўгазу». Ён жа робіць нацэнку і пастаўляе газ ЦЭЦ, але не вядома па якім кошце. Магчыма, што частку гэтай розніцы хто-небудзь з прадстаўнікоў улады «адбірае» і кладзе сабе ў кішэню. Калі так, то ў адрас Мінэнерга абвінавачванні былі не вельмі цяжкія», - адзначыў навуковец.

Ён падкрэсліў, у дадзенай сітуацыі не зразумелыя два моманты: кошт на газ для ЦЭЦ і фармаванне коштаў на тарыфы.

«Лукашэнка казаў, што мы аплачваем цяпер 30% электраэнергіі, а калі прааналізаваць фармаванне тарыфаў, то можа аказацца, што мы плацім ўсе 60. Але гэтага аналізу няма, таму ўсе непразрыста. Можа быць, новы міністр энергетыкі Патупчык пакажа ўсяму насельніцтву, якая дынаміка тарыфаў і ці справядліва яны павышаюцца», - заявіў эканаміст.

Эксперт лічыць, што гэта будзе вялікі цяжар, улічваючы нізкія заробкі беларусаў

«Вядома, што 60% насельніцтва атрымлівае заробак менш за 500 даляраў. У такой сітуацыі мы будзем мае права ставіць ураду пытанне аб павышэнні заробкаў. З голаду беларусы не памруць, але гэта будзе накладна. Узровень жыцця сур'ёзна панізіцца, бо ён у нас і так невысокі. Нашы зарплаты не дазваляюць аплачваць тарыфы на камунальныя паслугі ў памеры 100%», - сказаў на заканчэнне Барыс Жаліба.

Нагадаем, тарыфы на электрычную энергію да 2015 года павінны цалкам пакрываць сабекошт яе вытворчасці.

Пра гэта заявіў 28 красавіка нядаўна прызначаны на пасаду генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Яўген Воранаў.

Таксама адзначым, што 16 красавіка Лукашэнка жорстка крытыкаваў работу энергагаліны краіны на нарадзе па пытанні функцыянавання і развіцця беларускай энергетыкі. Пасля гэтага указам за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной вызвалены ад займанай пасады міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Акрамя таго, Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні ад займаных пасадаў першага намесніка міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і генеральнага дырэктара «Белэнерга» Аляксея Шырмы. 22 красавіка на пасаду міністра энергетыкі прызначылі Уладзіміра Патупчыка, а на пасаду генеральнага дырэктара «Белэнерга» - Яўгена Воранава.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках