7 траўня 2024, aўторак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзяляе Грэцыі 2,8 мільярды еўра

7
ЕЗ выдзяляе Грэцыі 2,8 мільярды еўра

Еўрагрупа ў панядзелак ухваліла выдзяленне Грэцыі чарговай крэдытнай раты ў суме 2,8 мільярды еўра.

На працягу двух тыдняў чакаецца ухваленне раты яшчэ на 6 мільярдаў еўра, паведаміла газета «Віма». Ухваленне крэдыту стала магчымым пасля галасавання ў нядзелю ў парламенце Грэцыі аб пакеце законапраектаў, прыняцце якога «тройка» крэдытораў патрабавала з сакавіка, піша агенцтва ПРАЙМ-ТАСС.

Еўрагрупа 13 траўня сустрэнецца, каб зацвердзіць выплату крэдыту ў 4,2 мільярды еўра, а ў канцы траўня Афіны чакаюць пастановы МВФ аб выплаце 1,8 мільярды еўра.

Грэцыі 20 траўня трэба сплаціць 5,6 мільярдаў за еўрааблігацыі, якія знаходзяцца ў Еўрапейскім цэнтрабанку, і экспэрты чакаюць, што гэта адбудзецца без праблем.

Сёння парламент Грэцыі ўхваліў закон, які прадугледжвае паскарэнне працэдуры звальнення дзяржаўных службоўцаў. Чарговая рэформа рынку працы праводзіцца на патрабаванне Еўразвязу, Еўрапейскага цэнтральнага банка і Міжнароднага валютнага фонду. Яе правядзенне - адна з умоў выдзялення дапамогі.

Галасаванне ў парламенце суправаджалася акцыяй пратэсту супраць звальнення дзяржслужбоўцаў. Гэта, на думку дэманстрантаў, прычыніцца да яшчэ большага росту беспрацоўя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках