6 траўня 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РЖД не пускае ў Беларусь пустыя паўвагоны

20
РЖД не пускае ў Беларусь пустыя паўвагоны

РЖД забараніла расійскім перавозчыкам, а таксама транзітным аператарам з краін СНД і Грузіі адпраўляць ў Беларусь пустыя паўвагоны.

У самой манаполіі гэта тлумачаць лішкам замежнага парку на мясцовых чыгунках. Праўда, некаторыя аператары ўпэўненыя, што РЖД пераследвалі іншую мэту: яны хочуць спыніць адток сваіх кліентаў у вагонарамонтным дэпо Беларусі, піша РБК daily.

У распараджэнні РБК daily апынулася тэлеграма РЖД, якая забараняе з 19 красавіка прапускаць на станцыі Беларускай чыгункі ўсе парожнія паўвагоны расейскіх уласнікаў, а таксама з краін СНД і Грузіі. З дакумента таксама вынікае, што забарона носіць бестэрміновы характар, але можа быць скасаваная ва ўсялякі час спецыяльнай тэлеграмай РЖД.

У РЖД растлумачылі: забарона ўведзеная на зварот Беларускіх чыгунак (БЧ). «Уся справа ў лішку замежных вагонаў у Беларусі: пры норме 4320 вагонаў там знаходзяцца на 40% больш - 6776»,-дадалі ў манаполіі. Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што забарона тычыцца ўсіх парожніх вагонаў, у тым ліку і тых, хто накіроўваўся ў суседнюю дзяржаву на рамонт, а таксама ляцеў транзітам. «Мы вымушаныя былі зрабіць захады і ў дачыненні да рухомага складу з іншых краін, бо, калі беларусы адмовяцца іх прымаць, яны збяруцца на нашых межах», - патлумачыў супрацоўнік РЖД.

Крыніца ў адной буйной аператарскай кампаніі паведаміла, што такім чынам беларуская кампанія спадзяецца загрузіць свой уласны парк, які зведвае канкурэнцыю, у тым ліку і з боку расейцаў. Іншы суразмоўца РБК daily сярод уласнікаў вагонаў сцвярджае: гэта вельмі выгадная для РЖД пастанова і выкліканая яна адтокам кліентаў вагонарамонтных «дочак» манаполіі - ВРК1, ВРК2 і ВРК3 - у беларускія дэпо. Паслугі беларускіх кампаній каштуюць на 20-30% танней, да таго ж структуры РЖД даволі часта навязваюць нявыгадныя ўмовы, патрабуюць ўносіць папярэднюю аплату і могуць забракаваць дэталі без магчымасці іх далейшага выкарыстання, дзеліцца суразмоўца. Беларусь не карыстаецца такім велізарным попытам у расейскіх аператараў, каб спецыяльна вазіць туды вагоны на рамонт, хіба што адначасна пасля адгрузкі, пярэчыць прадстаўнік адной лізінгавай кампаніі.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка РЖД забаранілі пагрузку вагонаў, якім застаецца менш за 30 дзён ці 10 тыс. км прабегу да рамонту.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках