7 траўня 2024, aўторак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі пасажырскі самалёт абстраляны ў небе над Сірыяй

40
Расейскі пасажырскі самалёт абстраляны ў небе над Сірыяй

Пасольства Расеі ў Дамаску правярае інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ пра інцыдэнт з абстрэлам расейскага пасажырскага самалёта ў небе над Сірыяй.

Аб гэтым паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на супрацоўніка амбасады.

Самалёт, які патрапіў пад абстрэл над Сірыяй, належыць расейскай кампаніі NordWind, ён ляцеў з Егіпта ў Казань, паведамілі ў прэс-службе Растурызму са спасылкай на дзяжурную службу міністэрства транспарту РФ.

Раней «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў Маскве паведаміў аб абстрэле невядомымі расейскага пасажырскага самалёта. Дзве ракеты былі выпушчаныя з тэрыторыі Сірыі.

«Сірыйскі бок паведаміў нам пра тое, што раніцай у панядзелак невядомымі было выпушчана дзве ракеты класа «зямля-паветра», якія разарваліся ў небе вельмі блізка ад цывільнага самалёта, які належыць расейскай авіякампаніі», - цытуе агенцтва словы сваёй крыніцы.

Паводле ейных слоў, «экіпажу ўдалося своечасова адвесці машыну ў бок і выратаваць жыцці пасажыраў».

Самалёт паспяхова прызямліўся ў Казані. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках