15 траўня 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узламаны сайт магілёўскай «Вясны»

5
Узламаны сайт магілёўскай «Вясны»

Невядомыя ўзламалі сайт магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна».

На сайце магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» з'явілася публікацыя з пагрозамі ад праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову.

Праваабаронца Барыс Бухель заяўляе, што ён не пісаў нічога падобнага. Журналіст Алесь Буракоў лічыць, што гэта справа рук спецслужбаў, перадае «Радыё Свабода»

«Калі такія публікацыі з'яўляюцца, яны сведчаць аб тым, што незалежныя журналісты і праваабаронцы дзейнічаюць у правільным кірунку і гэтая дзейнасць турбуе спецслужбы. Гэта не першая спроба ў Магілёве зрабіць такі правакацыйны кантэнт. На працягу трох месяцаў рассылаюцца па электроннай пошце паведамленні, якія дыскрэдытуюць журналістаў і праваабаронцаў. Такая хваля правакацый будзе нарастаць і гэта будзе доўжыцца да 2015 года», - кажа Буракоў.

У менскім офісе «Вясны» факт узлому сайта пацвярджаюць, аднак устрымліваюцца пакуль ад каментароў. Заяўляюць, што шукаюць, як узлом адбыўся і хто гэта мог зрабіць.

Нагадаем, узломы апазіцыйных і праваабарончых сайтаў у Беларусі не рэдкасць. Так, у снежні 2011 года быў узламаны сайт charter97.org, тады спецслужбы скралі паролі і знішчылі частку матэрыялаў на сайце. Сайт таксама раней неаднаразова падвяргаўся DDoS-нападам і блакаванню.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках