29 красавiка 2024, панядзелак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Менска запоўнены АМАПам і людзьмі з рацыямі

71
Цэнтр Менска запоўнены АМАПам і людзьмі з рацыямі

(абноўлена - 12:34) Лукашэнка сёння наведае Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Там адзначаюць, што Лукашэнку «даложаць пра стан і перспектывы развіцця ўніверсітэта, азнаёмяць з матэрыяльна-тэхнічнай базай». Ён таксама «пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ, адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць іх».

Як адзначаюць карыстальнікі «Твітэру», уздоўж праспекта Незалежнасці з раніцы назіраецца павышаная канцэнтрацыя людзей у цывільным, АМАПу і машын ДАІ.

Студэнты паведамляюць, што ўжо трэці дзень супрацоўнікі спецслужбаў з сабакамі даследуюць тэрыторыю вакол універсітэта.

Як паведаміў сайту charter97.org чытач, у раёне ўніверсітэта развесілі аб'явы, што 30 красавіка УУС Першамайскага раёна забараняе карыстацца аптычнымі прыборамі ў мэтах бяспекі Лукашэнкі.

Жыхароў бліжэйшых дамоў сёння раніцай выганялі з двароў, патлумачыўшы гэта «ахоўнымі дзеяннямі». Таксама ў карпусах універсітэта ўсталяваныя металашукальнікі.

Нагадаем, падчас кожнага наведвання беларускім кіраўніком якіх-небудзь населеных пунктаў або аб'ектаў прымаюцца павышаныя меры бяспекі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках