4 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр культуры Святлоў меціць у «Галівуд»

27
Міністр культуры Святлоў меціць у «Галівуд»

Новы міністр культуры Барыс Святлоў заяўляе, што «Беларусьфільм» можа стаць пляцоўкай «Галівуду».

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю СТВ.

На пытанне, ці гатовыя мецэнаты ўкладваць грошы ў беларускае кіно, Барыс Святлоў заявіў, што яму паступіла прапанова з «Галівуду».

«Так, вы ведаеце, гатовыя. Гатовыя не айчынныя мецэнаты, хоць ёсць сярод іх і такія, але, тым не менш, ідуць прапановы з-за мяжы, у тым ліку я нядаўна, літаральна дзень таму назад, атрымаў ліст са Злучаных Штатаў з прапановай аб тым, каб зрабіць кінастудыю «Беларусьфільм», як там напісана, літаральна, цытую, ва ўсякім выпадку, адной з асноўных кіназдымачных пляцовак «Галівуду» тут, ва Усходняй Еўропе», - сказаў міністр.

Святлоў заявіў, што гатовы пагадзіцца на гэтую прапанову.

Нагадаем, міністрам культуры Барыс Святлоў быў прызначаны ў снежні 2012 года. Раней ён працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках