4 траўня 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць спыніць атакі на charter97.org

1
«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць спыніць атакі на charter97.org

Міжнародная праваабарончая арганізацыя асудзіла затрыманні журналістаў у Беларусі і хакерскія атакі на незалежныя сайты.

Пра гэта гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў», апублікаванай на іх афіцыйным сайце (пераклад - charter97.org).

У дакуменце нагадваецца пра апошнія факты пераследу журналістаў у Беларусі. Гаворка ідзе пра супрацоўнікаў «Нашай Нiвы» і «Радыё Рацыя», якія былі затрыманыя 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Чатырох журналістаў адпусцілі пасля таго, як былі вывучаныя фота-і відэаматэрыялы, адзнятыя імі. Журналісты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі асуджаныя на трое сутак адміністрацыйнага арышту і выйшлі на свабоду ў панядзелак», - нагадваюць аўтары заявы.

Арганізацыя звяртае ўвагу на тое, што затрыманыя журналісты мелі пры сабе дакументы, якія сведчаць пра іх афіцыйную акрэдытацыю.

26 красавіка ў Астраўцы таксама былі затрыманыя журналісты Аляксандр Баразенка і Анастасія Яўмен, якія асвятлялі паездку старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Івана Крука і каардынатара грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная - гэта злачынства!» Мікалая Уласевіча. У міліцыі ў журналістаў ўзялі тлумачэнні з нагоды таго, што яны рабілі ў Астраўцы і навошта ажыццяўлялі здымку. Пасля чаго супрацоўнікі міліцыі паглядзелі запіс з відэакамеры і сцерлі яго.

Таксама арганізацыя звяртае ўвагу на незаконнае пранікненне невядомых у офіс «Радыё Рацыя» пасля «Чарнобыльскага шляху».

«СМІ ў чарговы раз сталі ахвярамі непрымання рэжымам Лукашэнкі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі», - падкрэсліваецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў».

Праваабарончая арганізацыя таксама адзначае, што ў апошні час шэраг апазіцыйных сайтаў, у тым ліку charter97.org і belaruspartisan.org, а таксама сайт ПЦ «Вясна» падвергнуліся хакерскім нападам. Арганізацыя адзначае, што гэта адбылося напярэдадні масавай акцыі беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках