2 траўня 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскія актывісты дамагліся спынення высечкі лесу

5
Слонімскія актывісты дамагліся спынення высечкі лесу

Улады спынілі высечку лесу ў Слоніме, якая выклікала пратэсты мясцовых жыхароў.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў мясцовы каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Іван Бядко.

Паводле яго слоў, на гэта паўплываў збор подпісаў і скаргі жыхароў вуліцы, якая межавала з гэтай зялёнай зонай. Усе гэтыя подпісы разам з калектыўным зваротам былі накіраваныя ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, адкуль зварот перанакіравалі ў Гродзенскую абласную інспекцыю.

«Пакуль што спыніліся, не высякаюць там лес. Высеклі яго там шмат, вядома. Але спыніліся. Мы напісалі скаргі. Прыязджалі з Гродна, каб паглядзець што і як. Яны патлумачылі, што ўсё зрабілі - як трэба. Паабяцалі, што больш яго высякаць не будуць. Там яны планавалі будаваць жыллё, выдзяляць участкі пад катэджы. Было раней такое рашэнне. Яны пачалі высякаць. І потым, калі народ падняўся, яны сказалі, што не будуць больш вырубаць», - сказаў Іван Бядко.

Фотa: izvestia.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках