2 траўня 2024, Чацвер, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «спісе Магніцкага» - 280 расейскіх чыноўнікаў

7
У «спісе Магніцкага» - 280 расейскіх чыноўнікаў

На наступным тыдні адміністрацыя прэзідэнта ЗША павінна зацвердзіць спіс расейцаў, якія будуць падвергнутыя візавым санкцыям і замарожванню актываў у Амерыцы.

У Кангрэсе асцерагаюцца, што дзярждэпартамент не ўключыць у «чорны спіс» высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, каб не псаваць адносіны з Крамлём, піша NEWSru.com. Каб пазбавіць улады магчымасці пайсці на такі выкрут, кангрэсмен Джэймс Макговэрн перадаў адміністрацыі ўласны пералік парушальнікаў правоў чалавека, многія з якіх непасрэдна звязаныя са справай аб гібелі ў СІЗА юрыста фонду Hermitage Capital Management, гаворыцца ў блогу The Cable на сайце часопіса Foreign Policy. Зрэшты, гэты пералік носіць толькі рэкамендацыйны характар.

Раней кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў паведамляў, што ў рэестры Макговэрн апынуліся 240 расейцаў. Аднак The Cable піша, што ў ім пералічваюцца 280 прозвішчаў, у тым ліку названыя некалькі бліжэйшых паплечнікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Фігуранты спісу - ад датычных да гібелі Магніцкага да тых, хто вядзе «балотную справу»

У прыватнасці, у спіс Макговэрн патрапілі генеральны пракурор Юрый Чайка і кіраўнік дэпартамента па эканамічнай бяспекі ФСБ Віктар Варонін. Абодва чыноўнікі блізкія да прэзідэнта, а Варонін ў свой час працаваў разам з Пуціным ва ўпраўленні Федэральнай службы бяспекі ў Пецярбургу.

Кангрэсмэн таксама адзначыў прозвішчы кіраўніка Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна, намесніка генпракурора Віктара Грыня, кіраўніка Масгарсуда Вольгі Ягоравай і дзесяткаў іншых службовых асоб, звязаных са справай Магніцкага - аж да фельчараў і медсясцёр турмы, дзе памёр юрыст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках