2 траўня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's: Рэйтынг Беларусі можа панізіцца

4
Moody's: Рэйтынг Беларусі можа панізіцца

Дэфіцыт валютнай ліквіднасці з'яўляецца прычынай узмацнення базавых рызык і можа прывесці да далейшага зніжэння суверэнных рэйтынгаў гэтых краін.

Да такой высновы прыйшлі эксперты міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody’s у штоквартальным рэйтынгавым аглядзе краін СНД.

Суверэнны рэйтынг Беларусі быў двойчы паніжаны ў 2011 годзе з B1 да B3 на фоне трохразовай дэвальвацыі нацвалюты, прагноз па рэйтынгу і банкаўскай сістэме краіны - «негатыўны», піша АФН.

Пры гэтым, адзначае Moody's, сітуацыя пагаршаецца складанымі адносінамі краіны з МВФ.

«Негатыўны ўплыў таго факту, што Беларусь і Украіна маюць слабенькі паслужны спіс супрацоўніцтва з МВФ, асабліва ўзмацняецца на фоне дэфіцыту валютнай ліквіднасці, прымаючы пад увагу, што наяўнасць пагадненняў stand-by прапануе вялікую гнуткасць і магчымасці нівелявання шокаў», - адзначаецца ў аглядзе.

У ліку рызык, якія аказваюць прыкметны ўплыў на сітуацыю ў эканоміцы краін СНД, у тым ліку і Беларусі, эксперты Moody's называюць агульнае запаволенне тэмпаў росту сусветнай эканомікі, высокую залежнасць ад сыравіннага экспарту, высокую далярызацыю банкаўскай сістэмы, што ў выпадку дэвальвацыі прыводзіць да рэзкага росту выдаткаў на абслугоўванне валютных дэпазітаў і крэдытаў і адпаведна аб'ёму пратэрмінаваных абавязацельстваў, дэфіцыт бягучага рахунку плацежнага балансу і г.д.

І наогул, рэзюмуе Moody's, у краінах СНД адсутнічае патэнцыял росту як эканомікі, так і рэйтынгаў з-за дэфіцыту структурных рэформаў, недыверсіфікаваных эканомік і інфантыльнасці дзяржорганаў улады, прычынай якой з'яўляюцца ўнутраныя і знешнія палітычныя рызыкі (аўтарытарныя рэжымы, неўрэгуляваныя тэрытарыяльныя/міжнацыянальныя канфлікты і залежнасць ад стасункаў з Крамлём).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках