«Белінвестбанк» адмовіўся працаваць з Грошы@Mail.Ru
12- 5.04.2013, 17:02
«Белінвестбанк» забараніў выкарыстоўваць свае аплатныя карткі на некалькіх расейскіх сэрвісах.
Гаворка ідзе пра сайты money.mail.ru, platezh.ru, dengionline.сom і netexchange.ru, паведамляе прэс-служба банка.
Абмежаванне на выкарыстанне плацежных картак уведзена ў сувязі з выпадкамі махлярства з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак ААТ «Белінвестбанк» на гэтых вэб-сайтах.
З 9:00 8 красавіка 2013 года будзе ўстаноўленая забарона на здзяйсненне аперацый на названых сайтах. Адміністрацыя банка просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.
Грошы@mail.ru - гэта расейская плацежная сістэма ад найбуйнейшага партала Расеі Mail.ru. Створаная ў першую чаргу для сваіх жа карыстальнікаў у жніўні 2009 года.