2 траўня 2024, Чацвер, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы скупляюць нерухомасць на мяжы з Польшчай

106
Расейцы скупляюць нерухомасць на мяжы з Польшчай

Грамадзяне Расеі зацікавіліся катэджнымі пасёлкамі ў беларускіх рэгіёнах.

Найбольшай папулярнасцю карыстаецца прымежны Брэст, піша «Інтэрфакс».

«У цэлым па рэспубліцы рост здзелак па аб'ектах катэджнай нерухомасці з удзелам грамадзян іншых дзяржаў за апошні год склаў 5-10%», - адзначае начальнік аддзела загараднай нерухомасці АН «Твая сталіца» Алена Акуліч.

Між тым, Брэсцкая вобласць перажывае істотны рост цікавасці з боку расейскіх пакупнікоў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.

«Рост колькасці здзелак з нерухомасцю ў Брэсце назіраецца і на першасным, і на другасным рынку. У пачатку 2013 года ён дасягнуў свайго максімуму, павялічыўшыся за апошнія паўгода на 20-25%», - паведаміў дырэктар Брэсцкага агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг Анатоль Вайтовіч.

Як заявіў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкаў, будаўнічы комплекс прымежнага горада адчувае небывалы ўздым: «З улікам індывідуальных дамоў у новым годзе трэба будзе ўвесці 370 000 квадратных метраў жылля. Столькі яшчэ ніколі не будавалі»

Купля нерухомасці грамадзянамі РФ у рэгіёне - з'ява заканамерная, паколькі ніякіх юрыдычных перашкод для гэтага не існуе.

«У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, грамадзяне Расейскай Федэрацыі маюць права здзяйсняць здзелкі ў галіне нерухомай маёмасці на такіх жа ўмовах, што і беларусы», - растлумачылі яны.

На думку спецыялістаў, кошты на брэсцкія «квадраты» для жыхароў суседняй дзяржавы «вельмі прымальныя», прычым расейцы «ўсё часцей аддаюць перавагу катэджам, размешчаным у прыгарадах абласнога цэнтра: экалогія на вышыні, інфраструктура пад бокам і мяжа з Польшчай у двух кроках».

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках