2 траўня 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія нафтапрадукты «руйнуюць» расейскі рынак?

28
Беларускія нафтапрадукты «руйнуюць» расейскі рынак?

Расейскія нафтавыя кампаніі просяць Мінэнерга РФ абараніць іх ад наступстваў паставак у Расею беларускіх нафтапрадуктаў.

«Расейскія кампаніі звярнуліся ў Мінэнерга з просьбай абараніць іх ад беларускага бензіну, які руйнуе гандаль. Мінэнерга ўжо адкрыта заявіла пра тое, што будзе падтрымліваць расейскія кампаніі», - заявіў эксперт Thomson Reuters Аляксандр Яршоў на канферэнцыі «Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь» у панядзелак у Менску, перадае «Інтэрфакс».

А.Яршоў растлумачыў, што пасля таго, як Беларусь стала рэгулярна пастаўляць у Расею бензін і дызпаліва, на расейскім паліўным рынку змяніўся механізм фарміравання рознічных коштаў. «Вясновы рост коштаў у гэтым годзе адсутнічаў, што расейскіх прадаўцоў вельмі засмучае. Яны перанакіравалі аб'ёмы ў Казахстан, і там зараз таксама збіраюцца ўводзіць забарону на імпарт», - адзначыў А.Яршоў.

Паводле яго дадзеных, «да вясны гэтага года экспартная альтэрнатыва беларускага бензіну саступала ў кошце расейскаму бензіну А-92 больш за $150 за тону».

«Мінэнерга Расеі з красавіка перастала выбіраць квоты на беларускі імпарт», - паведаміў А.Яршоў.

Нагадаем, што скандал з «растваральнікамі» прывёў да змены нарматыўнай базы Мытнага саюза і прымусіў Расею прывязаць аб'ёмы паставак сыравіны да вяртання бензіну.

Расейскі бок на ўрадавым узроўні запатрабаваў ад Беларусі вяртання на расейскі рынак часткі вырабленых з расейскай нафты на тэрыторыі рэспублікі нафтапрадуктаў. Дадзенае патрабаванне расейскага боку з'яўляецца абавязковай умовай паставак нафты з РФ у Беларусь у рамках штоквартальных індыкатыўных балансаў паставак.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках