2 траўня 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Надсан: Тэтчэр сустракалася з беларускімі палітэмігрантамі

2
Аляксандр Надсан: Тэтчэр сустракалася з беларускімі палітэмігрантамі

Маргарэт Тэтчэр была абраная членам парламента ад акругі Фінчлі, дзе знаходзяцца беларуская ўніяцкая царква і бібліятэка імя Скарыны.

Былая прэм'ер-міністр Велікабрытаніі, некалькі разоў сустракалася з беларусамі, якія былі вымушаныя ўцякаць са сваёй радзімы і жыць у Лондане. Пра гэта «Нашай Нiве» распавёў апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў за мяжой айцец Аляксандр Надсан.

«Беларусы яе нармальна ўспрымалі. Яна сустракалася з біскупам Чэславам Сіповічам і старшынёй «Згуртавання беларусаў Велікабрытаніі» Іванам Міхалюком. Шкада, што іх ужо няма ў жывых, каб распавесці пра гэта. Яны больш за мяне цікавіліся палітыкай», - успамінае Аляксандр Надсан.

Паводле яго слоў, Маргарэт Тэтчэр часта сустракалася з выбаршчыкамі сваёй акругі ў той час, калі была дэпутатам брытанскага парламента.

«Яна была дэпутатам ад нашай, «беларускай», акругі Фінчлі. Таму сустракалася з беларусамі і як з выбаршчыкамі. Тут для дэпутатаў гэта важна. Гэта нармальная рэч», - сказаў ён.

Аляксандр Надсан нагадаў і пра ролю Маргарэт Тэтчэр у барацьбе з камунізмам.

«Яна была моцнай антыкамуністкай. Толькі калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, то яна спрабавала жыць з ім у згодзе. У гэтым яна была вельмі падобная на амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана», - сказаў ён.

Нагадаем, былы прэм'ер-міністр Брытаніі Маргарэт Тэтчэр памерла сёння ў Лондане ва ўзросце 87 гадоў ад інсульту.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках