2 траўня 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ізраіля распавёў пра забітых у Беларусі сваякоў

29
Прэзідэнт Ізраіля распавёў пра забітых у Беларусі сваякоў

Свет сёння ўшаноўвае памяць ахвяраў Галакосту.

Сёння 70-я гадавіна паўстання габрэяў у Варшаўскім гета. Аб 11 раніцы ўвесь Ізраіль застыў у хвіліне памяці пра мільёны людзей, нявінна закатаваных фашыстамі, а дзвюххвілінная сірэна нагадала жыхарам аб велізарнай трагедыі чалавецтва.

На мемарыяльнай цырымоніі ў іерусалімскім музеі Яд Вашэм шасцёра былых вязняў канцлагераў запалілі жалобныя свечкі.

Ушанаваць памяць ахвяр генацыду прыехалі і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, і канадскі міністр замежных спраў Джон Бэрд. Наведалі жалобную цырымонію і ізраільскія службовыя асобы, у прыватнасці, прэм'ер Беньямін Нетаньяху, які заявіў, што з часоў Галакоста ізраільцяне сталі мацнейшымі - вернымі сабе і здольнымі абараніцца ўласнымі сіламі.

У парламенце Ізраіля прайшла штогадовая цырымонія «У кожнага чалавека ёсць імя». Падчас яе дэпутаты ўголас зачытвалі імёны ахвяраў Галакосту. Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс прачытаў імёны сваіх сваякоў, знішчаных у 1942 годзе ў беларускім паселішчы Вішнева.

«Нацысты ды іх памагатыя сагналі габрэяў у драўляную сінагогу. Жыхароў чакала страшная смерць у агні. Шэсце габрэяў да сінагогі ўзначаліў мой дзед Цві Мельцэр. Ён ішоў ганарліва, пакрыўшы галаву талітам (малітоўнае прастакутнае покрыва). Перад тым, як я сеў у цягнік, каб прыехаць у Эрэц-Ісраэль, ён сказаў мне два словы: «Будзь габрэем», - сказаў Перэс.

Сёння ж у былым канцлагеры «Аўшвіц-Біркенаў» у Асвенціме ў Польшчы прайшоў «Марш жывых». Блізу 10 тысяч чалавек ўзялі ўдзел у трохкіламетровым шэсці ад знакамітай брамы з надпісам «Праца вызваляе» да помніка ахвярам фашызму.

У гэтым лагеры смерці загінулі, паводле розных звестках, ад 1,5 млн да 2 млн чалавек розных нацыянальнасцяў. Паводле звестак арганізатараў, за 25 гадоў дарогай памяці паміж дзвюма часткамі лагеру прайшлі блізу 150 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках