2 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве абрынуўся дах склада ААТ «Галантарэя»

12

Дах абрынуўся праз снег. Пацярпелых няма.

8 красавіка праламаліся і абрынуліся чатыры бетонныя пліты на даху склада ААТ «Галантарэя», паведамляе прэс-служба МНС. Склад, дзе адбыўся інцыдэнт, размешчаны паміж двума іншымі складамі, аднак вышынёй ён крыху ніжэйшы. Таму туды намяло шмат снегу, які ў апошнія тыдні значна пацяжэў, калі пачаў раставаць. Дождж, які прайшоў у выхадныя, таксама ўзмацніў нагрузку на дах. Між тым, на ім і раней ужо была прыкметная расколіна, паведамляе БелаПАН.

Сёння раніцай чатыры бетонныя пліты ўпалі на будматэрыялы. Пераважна пацярпела абніцавальная плітка, якая належыць прадпрыемству гандлёвага дома «Керамін». Папярэдняя шкода ад абрынання склала блізу 1,5 мільярда рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках