17 траўня 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпазітная бурбалка набліжаецца да граніцы

143

Тэрміновыя дэпазіты ў беларускіх рублях дасягнулі дадэвальвацыйнага ўзроўня сакавіка 2011 года.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.

На 1 траўня 2013 года на тэрміновых рублёвых дэпазітах фізічных і юрыдычных асоб сабралася 38,7 трлн беларускіх рублёў, або больш за 4,5 млрд даляраў (+ блізка што 200 млн за месяц), з іх 2,6 млрд. даляраў на рахунках фізічных асоб (напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб складалі блізу 2,7 млрд даляраў). Рост тэрміновых дэпазітаў адбыўся за кошт сродкаў насельніцтва, якое далей нясе рублі ў банкі дзеля фантастычных адсоткавых ставак.

Яшчэ блізу 2,5 млрд. даляраў захоўваецца на пераводных рублёвых дэпазітах, якія за месяц выраслі таксама на 200 млн. даляраў.

На дэпазітах у замежнай валюце ў фізічных і юрыдычных асоб знаходзіцца блізка што 10,4 млрд даляраў (блізу 6,5 і 3,9 млрд даляраў адпаведна). Зафіксаванае нязначнае зніжэнне сродкаў на валютных дэпазітах.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках