30 красавiка 2024, aўторак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» знізіў стаўку па крэдытах да 30%

4
«Беларусбанк» знізіў стаўку па крэдытах да 30%

Адсоткавая стаўка па крэдытах на будаўніцтва і куплю жылля для грамадзян, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знізілася з 32 да 30% гадавых.

Адбылося гэта з-за зніжэння стаўкі рэфінансавання. Пры гэтым цяпер крэдыт на агульных падставах браць ці ледзь не больш выгадна, чым крэдыт для маючых патрэбу грамадзян пад 32% гадавых, піша onliner.by.

Нагадаем, крэдыты па фіксаванай стаўцы 32% гадавых у «Беларусбанку» сёння выдаюць на 20 гадоў грамадзянам, якія жывуць у нястачы і не могуць аплаціць уласнымі сродкамі 25% кошту жылля. Калі штомесячны даход такога крэдытаатрымальніка складае 6 208 700 рублёў (сярэдняя зарплата па Менску), то банк выдасць яму на будаўніцтва максімум 99 970 000 рублёў. Штомесячны плацёж складзе 3 104 330 рублёў: 4 384 60 па асноўнай пазыке і 2 665 870 па адсотках.

Разлікі на крэдытным калькулятары паказваюць, што пры аналагічнай зарплаце цяпер можна ўзяць і крэдыт на агульных падставах (30% гадавых на 15 гадоў) і выплачваць банку амаль тыя ж грошы. У дадзеным выпадку максімальны памер крэдыту складзе 100 290 000 рублёў, а штомесячны плацёж - 3 104 210 рублёў, у тым ліку 596 960 па асноўнай пазыке і 2 507 250 па адсотках.

Адзначым, што для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, «Беларусбанк» прапануе сёння больш прывабныя адсоткавыя стаўкі - 14-16% гадавых. Аднак крэдыт на такіх умовах будзе выдадзены толькі пасля аплаты крэдытаатрымальнікам не менш 25% кошту жылля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках