30 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кулінковіч стаў калумністам «Советской Белоруссии»

87
Аляксандр Кулінковіч стаў калумністам «Советской Белоруссии»

Лідар гурта «Нейрадзюбель» вядзе калонку ў газеце адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта Аляксандр Кулінковіч распавёў падчас анлайн-канферэнцыі, якая праходзіла на сайце «Радыё Свабода».

«Спадзяюся, што мова, на якой пішуцца афішы, і мова, на якой выконваюцца песні, не гуляе ролі для тых, хто любіць гурт, а не лозунгі (якія парадкам надакучылі). Я вам больш скажу: біце і лайце мяне, але ўжо месяц, як я вяду калонку ў газеце «Советская Белоруссия». Пад сваім імем, мне няма чаго хаваць. Памятаеце, я вёў калонку на сайце naviny.by? Дык вось гэта - што ж самае. Нікому нічога не ліжу, проста пішу, пра што хачу, як вольны чалавек. Мае паслугі там апынуліся не патрэбныя, а вось «Советская Белоруссия» прапанавала мне публікавацца без умоў. Чытайце ў суботніх выпусках», - сказаў музыка.

Аляксандр Кулінковіч дадаў, што ініцыятарам яго запрашэння ў афіцыйную газету быў яе галоўны рэдактар Павел Якубовіч, а «перамовы» доўжыліся некалькі гадоў.

Гурт «Нейрадзюбель» на працягу доўгага часу знаходзілася ў «чорным спісе» музыкаў, якім забаронена выступаць на тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Кулінковіч задаў пытанне пра гэта кіраўніку напярэдадні прэс-канферэнцыі, якую Лукашэнка даваў 15 студзеня. Тады дыктатар заявіў, што ні пра якія «чорныя спісы» яму невядома. Лідар «Нейрадзюбеля» ў адказ на гэта сказаў, што ціск на забароненыя гурты толькі ўзмоцніцца.

Александр Куллинкович стал колумнистом «Советской Белоруссии»
Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках