2 траўня 2024, Чацвер, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пагадзілася прадаць дзяржаўную дзель у «Банку ВТБ»

7
Беларусь пагадзілася прадаць дзяржаўную дзель у «Банку ВТБ»

Беларускія ўлады плануюць прадаць дзяржаўную дзель Банка ВТБ (Беларусь) галоўным акцыянерам якога з'яўляецца другі велічынёй Дзяржбанк Расеі - ААТ «Банк ВТБ».

Такую выснову дазваляе зрабіць пагадненне, якое рыхтуецца да падпісання ці ўжо падпісанае, аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і расейскім ВТБ, піша АФН.

Пастановай Саўміна РБ № 373 ад 15 траўня 2013 года віцэ-прэм'ер РБ П.Пракаповіч упаўнаважаны на падпісанне пагаднення з «Банкам ВТБ».

«Банк ВТБ» ужо даўно паставіў пытанне аб выкупе дзяржаўнай дзелі Беларусі ў ВТБ (Беларусь) - нежаданне беларускіх уладаў удзельнічаць у павелічэнні статутнага фонду і нарошчванні ўласнага капіталу пры адначасовай адмове ад размеркавання сваёй дзелі не дазваляла расейскаму акцыянеру праводзіць (рэ)капіталізацыю беларускай дачкі.

Асаблівую актуальнасць гэтае пытанне набыло ў канцы 2011 года, калі актывы беларускіх банкаў імкліва абясцэніліся праз амаль трохразовую дэвальвацыю нацыянальнай валюты з усімі негатыўнымі наступствамі ў частцы выканання банкам прудэнцыйных патрабаванняў Нацбанк РБ.

ААТ «Банк ВТБ» (Расея) цяпер валодае 71,4% пакетам акцый беларускага банка. 16,3% акцый банка знаходзяцца ў падпарадкаванні Белнафтахіма, 6,1% акцый - Дзяржкаммаёмасці.

Кіраўнік беларускага ВТБ Уладзімір Іваноў яшчэ ў мінулым годзе выказваў надзею, што перамовы аб выкупе дзярждзелі Беларусі скончацца да канца 2012 года. Аднак перамоўны працэс зацягнуўся з той прычыны, што беларускія ўлады хацелі адной дамоўленасцю развязаць усе пытанні, звязаныя з расейскім ВТБ.

Гаворка ідзе пра лёс банка Менск-Масква, уладальнікам якога таксама з'яўляецца расейскі ВТБ.

У банку ВТБ Беларусь не сталі спяшацца з каментаром пра сутнасць угоды паміж уладамі РБ і расейскім акцыянерам.

«На гэты момант банк устрымліваецца ад якіх-небудзь каментароў», - паведамілі ў прэс-службе банка.

Варта адзначыць, што беларускія ўлады ніколі не робяць такія саступкі буйным расейскім інвестарам «бясплатна», пра што кажа наяўнасць пагаднення аб супрацоўніцтве. І хоць тэкст дакумента наўрад ці будзе апублікаваны ў адкрытым доступе, нескладана здагадацца, што згода беларускіх уладаў абыдзецца расейскаму ВТБ у камерцыйны крэдыт на суму мінімум 1-2 млрд даляраў, абавязанне прафінансаваць інвестпраекты на суму блізу 3-5 млрд даляраў на працягу 3-5 гадоў, а таксама сацпакет у выглядзе шэфства, спонсарства або будаўніцтва/рэканструкцыі сацаб'ектаў з наступнай бязвыплатнай перадачай ва ўласнасць РБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках